Архив новостей - Именинская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2019

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 18.02.2019 па 22.02.2019 года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Мовы сваёй не цурайся!” Дэвіз тыдня: “Рускай мове дай разгрузку—размаўляй па-беларуску”.

У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні  5-11 класаў.

 Пры падрыхтоўцы ставіліся наступныя задачы:

- стварыць умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;

-далучыць вучняў да культурнай спадчыны беларускага народа;

-папулярызаваць цікавасць да роднага слова;

-пашырыць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;

-выхоўваць павагу да роднай краіны і роднай мовы.

   Адкрыўся Тыдзень афармленнемкалідора школы выказваннямі аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека і стэнда, на які размясцілі матэрыял да 105-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова, арганізавалі выставу кніг паэта.

Другі дзень Тыдня пачаўся з выставы ілюстацый да літаратуных твораў. У выставе прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”, якая прайшла з удзелам каманд 5-7 класаў, мела на мэце падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа,фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт, развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў, развіваць творчыя здольнасці падлеткаў і , вядома, стварыць умовы для выхавання ў падлеткаў пачуцця гонару за свой край.

На трэці дзень кожны ўрок мовы пачынаўся з прагляду мультфільма на беларускай мове “Прыгоды Свінтуса”. Вучні знаходзілі малавядомыя беларускія словы і складалі свой тлумачальны слоўнік. Разыходжанняў з арыгінальным тлумачэннем знаходзілася вельмі шмат, што гаворыць аб слабай начытанасці нашымі вучнямі твораў на беларускай мове.

Кемлівы перапынак прапанаваў рэбусы, крыжаванкі для цікаўных. 

Чацвёрты дзень Тыдня быў вельмі насычаны мерапрыемствамі. Так супала, што 21 лютага – Дзень роднай мовы. Для тых, хто любіць беларускую песню быў арганізаваны “Музычны калейдаскоп”. На кожным перапынку вучні 5-11 класаў на калідоры школы выконвалі песні на беларускай мове, збіраючы вялікую колькасць вучняў і настаўнікаў у якасці слухачоў. На “біс” выклікалі хлопцаў 10 класа, якія выконвалі песню “Маруся” і дзяўчат 11 класа з песняй “Беларусь”.У гэты ж дзень праходзіў Рэспубліканскі конкурс “Буслік”, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў 6-9 класаў.

На 5-м уроку настаўнік мовы і літаратуры Чалей Ю. А. дала адкрыты ўрок у 9 класе “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу па тэме «Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне».

Завяршаўся Тыдзень 22 сакавіка акцыяй “Пажаданніроднай мове”, дзе вучні ў пісьмовай форме выказалі свае ўражанні ад Тыдня і пажаданні ў будучым прыняць удзел у мерапрыемствах